БДУ прызнаў факт узлому базаў кіберпартызанамі


Цэнтр персанальных звестак паведамляе, што атрымаў з боку БДУ інфармацыю пра несанкцыянаваны доступ да інфармацыйнай сістэмы. Беларускія кіберпартызаны раніцай 4 ліпеня паведамілі пра ўзлом усёй сеткі галоўнай ВНУ краіны, але кіраўніцтва БДУ пераконвала, што ніякага ўзлому не было.

Будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. 26 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт праінфармаваў Цэнтр персанальных звестак пра ўзлом сваіх базаў. У ВНУ заявілі, што невядомыя атрымалі несанкцыянаваны доступ да інфармацыйнай сістэмы БДУ і здабылі персанальныя звесткі каля 6 тысячаў асобаў.

Цэнтр у сваю чаргу нагадвае аператарам пра неабходнасць прыняць захады для абароны персанальных звестак.

Беларускія кіберпартызаны раніцай 4 ліпеня паведамілі пра ўзлом усёй сеткі галоўнай ВНУ краіны – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Пасля гэтага адміністрацыя БДУ заявіла, што нічога ўзламана не было, такую ж інфармацыю распаўсюджвалі і афіцыйныя медыі. Цяпер стала вядома, што яны ўводзілі ў зман.

Крыніца: Кіберпартызаны

Кіберпартызаны 4 ліпеня даслалі «Белсату» некаторыя ўнутраныя дакументы БДУ, у тым ліку характарыстыку і разліковыя дакументы рэктара Андрэя Караля.

Так, заробак у рэктара БДУ, згодна з ягоным разліковым лістом за травень складаў 4596,89 рублёў за месяц: 3527,73 рублёў заробку, плюс аванс 1069,16 рублёў.

Hавiны
Кіберпартызаны пацвердзілі ўзлом сайтаў БДУ, паказаўшы спампаваныя з базы дакументы
2023.07.04 20:28

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў