«Ні клетачкі раку!» Вядоўца Кацярына Пытлева расказала пра поспехі барацьбы з анкалагічнай хваробай


Тэле- і радыёвядоўца Кацярына Пытлева, якой летам 2022 года дыягнаставалі рак малочнай залозы, распавяла, што ў другой выдаленай грудзі не знайшлося злаякасных клетак. Гэта дае надзею, што хваробу ўдалося перамагчы назаўжды.

Кацярына Пытлева.
Фота: Катерина Пытлева / Facebook

«Важны дзень добрых навін. У другой выдаленай грудзі ні клетачкі раку! Мне зрабілі ўнікальную аперацыю па рэканструкцыі, і зараз па жаночай частцы раку вяртацца няма куды. Былі праблемы на аперацыі, але зараз усё добра, і наперадзе вясна, рэабілітацыя, новыя працы, праекты і цудоўнае новае жыццё. Хочацца верыць, што гэта ўжо кропка ў #маявайна.

Канешне, лекі я буду піць яшчэ 5-7 год, але рызыкі ўжо не такія, як былі. Дзякуй усім, хто перажываў, падтрымліваў і дасылаў прамяні дабра, яны ўсе дайшлі. Я ззяю, як птушка фенікс. Пайшла несці гэтае святло і дабро ў свет. Цудоўнага дня, Чалавекі!» – радуецца Кацярына Пытлева.

Хвароба была чаканай для вядоўцы, бо па матчынай лініі было пяць выпадкаў захворвання на рак малочнай залозы. Пытлева хацела загадзя выдаліць абедзве грудзі. Кацярына ўжо праходзіла ў Беларусі ў 2020 годзе кансультацыі і абследаванні, каб гэта зрабіць, але пачаліся пратэсты і яна была вымушаная з’ехаць з краіны.

За мяжой жанчына сама заўважыла падазроныя ўшчыльненні, а лекары пацвердзілі, што гэта рак. І пачалася ейная «асабістая вайна», як пісала Пытлева.

Спачатку ёй выдалілі пухліну і прызначылі хіміятэрапію. Пазней Пытлева перанесла аперацыю па выдаленні другой грудзі.

Беларус беларусу
Кацярына Ваданосава. Як вытрымаць выпрабаванне цяжкай хваробай
2023.03.31 16:20

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў