У беларускай тэлевядоўцы Кацярыны Пытлевай дыягнаставалі рак


Праграмная дырэктарка ў «Маланка Медыя», тэле- і радыёвядоўца Кацярына Пытлева ў сваім Facebook паведаміла, што ў яе пацвердзіўся рак малочнай залозы.

Кацярына Пытлева.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«У мяне рак. Так што сёння пачынаецца і мая асабістая вайна. Гэта быў найцяжэйшы месяц чакання пацверджання і абследаванняў, месяц прывіднай надзеі на цуд, што ўсё ж няма, але цуду не здарылася. Я ўсё жыццё ведала, што так хутчэй за ўсё будзе. Усё ж пяць выпадкаў раку грудзей па мамінай лініі. І я рыхтавалася да гэтага», – напісала Кацярына.

Напярэдадні пратэстаў у 2020 годзе Кацярына праходзіла кансультацыі і абследаванні, каб прэвентыўна выдаліць абедзве грудзі (двайная прэвентыўная мастэктамія), але не паспела. Ёй прыйшлося з’язджаць з краіны, а за мяжою доўгі час не было статусу, які дазваляў бы гэта зрабіць. Паводле Кацярыны, ніякіх сімптомаў у яе не было, гэта выявілася падчас звыклага самаабследавання.

«Заўсёды шукаю нешта добрае ўва ўсёй «жести», што адбывалася са мной у жыцці, знайшла і тут. Я радая, што я тут, а не ў Беларусі, улічваючы, якія цяпер у краіне чысткі ў сістэме аховы здароўя. Так што ўсё выявілася ў вельмі правільным месцы і ў правільны час, калі ў мяне ўжо з’явілася страхоўка, а гэта ўжо нямала», – дадала вядоўца.

Hавiны
«Зборышча суцэльных крымінальнікаў». Хто робіць праект «Malanka Media»
2021.08.21 08:30

Таксама Кацярына падзялілася, што ў яе 2-ая стадыя, метастазаў не знайшлі і пухліна неагрэсіўная, таму шанцы добрыя.

Цяпер Кацярына жыве з Вільні разам з сям’ёй, ёй 39 гадоў і яна мае дзяцей-двайнятаў.

Інтэрв’ю
Кацярына Ваданосава: «Калі мне сказалі, што гэта рак, не было часу раскісаць»
2022.06.16 15:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў