Украіна хоча прыцягнуць патрыярха Кірыла да адказнасці ў трох крымінальных справах


Служба бяспекі Украіны (СБУ) паведаміла, што падазрае кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла ў злачынствах па трох крымінальных артыкулах. У тым ліку ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны. Патрыярху Кірылу ўжо паведамілі пра ягоны статус.

Патрыярх Кірыл удзельнічае ў пасяджэнні калегіі Мінабароны РФ  21 снежня 2022 года.
Фота: SPUTNIK / Reuters / Forum

«СБУ і Офіс генеральнага пракурора сабралі доказы ў дачыненні кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы Уладзіміра Гундзяева (вядомага як Кірыл), які прапагандуе ўзброеную агрэсію РФ і адмаўляе ваенныя злачынствы акупантаў», – гаворыцца ў паведамленні Службы бяспекі Украіны.

Паводле следства, маскоўскі патрыярх уваходзіць у найбліжэйшае атачэнне вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Расеі і адным з першых публічна падтрымаў поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Ён выкарыстоўвае для прапаганды падкантрольныя яму рэлігійныя суполкі РПЦ на тэрыторыі РФ, а таксама прадстаўнікоў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП) ва Украіне.

У сакавіку 2022 года на сайце РПЦ быў апублікаваны артыкул пра літургію, падчас якой патрыярх блаславіў на вайну супраць Украіны кіраўніка Расгвардыі Золатава, а напрыканцы лютага 2023 года быў апублікаваны ролік, у якім ён апраўдваў акупацыю ўсходу Украіны. СБУ зазначае, што кіраўнік РПЦ неаднаразова заклікаў вернікаў да адзінства ў вайне супраць Украіны.

СБУ паведамляе, што праверка пацвердзіла факты злачыннай дзейнасці патрыярха Кірыла. Яго падазраюць у злачынствах па трох крымінальных артыкулах:

  • у замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны (ч. 3 арт. 110 КК Украіны);
  • ў апраўданні, прызнанні законнай узброенай агрэсіі Расейскай Федэрацыі супраць Украіны і гераізацыя яе ўдзельнікаў (ч. 3 арт. 436-2 КК);
  • у планаванні, падрыхтоўцы, развязванні і вядзенні агрэсіўнай вайны (ч. 5 арт. 27 і ч. 2 арт. 437 КК).

Паводле СБУ, з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны было распачата 70 крымінальных справаў у дачыненні УПЦ МП, 16 з якіх – супраць мітрапалітаў гэтай царквы.

Аналітыка
«РПЦ пачынае разыходзіцца па швах». Як патрыярх Кірыла падтрымаў вайну і згубіў Украіну. І не толькі яе
2022.04.05 10:35

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў