Беларусь – адна з самых бедных краінаў Еўропы паводле пакупальніцкай здольнасці


У тройку еўрапейскіх краінаў з самай нізкай пакупальніцкай здольнасцю ўваходзяць Беларусь, Косава і Украіна, як вынікае з апошняга даследавання сацыялагічнай кампаніі GFK, піша myfin.by.

Прадукты харчавання ў Беларусі. 26 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Кампанія GFK у сваім даследаванні «Пакупальніцкая здольнасць у Еўропе, 2023 год» прааналізавала адпаведны паказнік у 42 еўрапейскіх краінах.

Згодна з вынікамі даследавання, у 16 краінах пакупальніцкая здольнасць вышэйшая за сярэднюю па Еўропе. Першае месца сярод самых багатых краінаў заняў Ліхтэнштэйн – яго грамадзяне маюць пакупальніцкую здольнасць у памеры 68 843 еўра на душу насельніцтва. За Ліхтэнштэйнам ідуць Швейцарыя (49 592 еўра) і Люксембург (40 931 еўра).

Hавiны
У Беларусі вырасце мінімальны заробак
2023.10.23 17:22

У дзясятку самых багатых уваходзяць таксама Ісландыя, Данія, Ірландыя, Аўстрыя, Нарвегія, Нямеччына і Вялікая Брытанія.

У 26 краінах з 42 даследаваных пакупальніцкая здольнасць ніжэй за сярэднюю. Самая нізкая – у Беларусі, Косава і Украіне.

Сярэдняя пакупальніцкая здольнасць у Еўропе на душу насельніцтва ў 2023 склала 17 688 еўра. Гэта на 5,8% вышэй, чым у 2022 годзе.

Hавiны
Белстат паведаміў пра паскарэнне росту рэальных прыбыткаў беларусаў
2023.09.16 13:46

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў