Кіраўнік Шатландыі паабяцаў дапамагчы беларусам у змаганні за свабоду


Першы міністр Шатландыі Хамза Юсаф упэўнены, што змаганне за свабоду ў Беларусі – змаганне за захаванне свабоды ў Еўропе. Ён заявіў пра гэта падчас размовы з абранай прэзідэнткаю Святланай Ціханоўскай 23 студзеня, піша сёння выданне «The Herald».

Першы міністр Шатландыі Хамза Юсаф стаўся сімвалічным хросным музыкі «Тor Band» Дзмітрыя Галавача.
Фота: Humza Yousaf / X.com

«Тыя, хто змагаюцца за свабоду ў Беларусі, могуць разлічваць на поўнае падтрыманне ўрада Шатландыі. Змаганне за свабоду ў Беларусі таксама з’яўляецца змаганнем за захаванне свабоды ў Еўропе і ва ўсім свеце. Урад, які я ўзначальваю, будзе рабіць усё магчымае дзеля прасоўвання гэтай мэты», – сказаў першы міністр Шатландыі Хамза Юсаф.

Ён асудзіў «агідныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі» і сказаў таксама, што для яго было вялікім гонарам сустрэцца са Святланай Ціханоўскай.

«Яе мужнасць і адданасць свабодзе Беларусі і народу з’яўляюцца крыніцай асабістага натхнення», – адзначыў Юсаф.

Відэазванок палітыкаў адбыўся 23 студзеня. Тады паведамлялася, што кіраўнік Шатландыі ўзяў патранаж над музыкам «Тor Band» Дзмітрыем Галавачом, асуджаным на 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Юсаф таксама выказаў падтрыманне ўсім беларусам, якія працягваюць выступаць за дэмакратычныя змены, а таксама сем’ям рэпрэсаваных.

Hавiны
«Мы не бачым для Беларусі іншай будучыні, акрамя як еўрапейскай». Святлана Ціханоўская выступіла ў Радзе Еўропы
2024.01.30 22:17

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў