Кіраўнік САЗ: Праз зніжэнне тэмпаў барацьбы з COVID-19 можа з'явіцца новы смяротны вірус


Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гэбрэесус заявіў, што прабелы ў стратэгіях барацьбы з COVID-19 сёлета працягваюць ствараць ідэальныя ўмовы для з’яўлення новага смяротнага варыянту віруса, паколькі ў некаторых частках Кітаю назіраецца рост колькасці інфекцыяў, перадае «Reuters».

Люди в масках на улицах Минска, масочный режим в городе
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Хлопец у масцы ў трамваі ў Менску, Беларусь. Лістапад 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Пра гэта генеральны дырэктар САЗ заявіў усяго праз некалькі месяцаў пасля таго, як сказаў, што свет цяпер у найлепшай сітуацыі для спынення пандэміі.

«Мы значна бліжэй да таго, каб сказаць, што надзвычайная фаза пандэміі скончылася, але яна яшчэ не наступіла», – сказаў Тэдрас Гэбрэесус 2 снежня і дадаў, што «прабелы ў тэставанні і вакцынацыі працягваюць ствараць ідэальныя ўмовы для з’яўлення новага варыянту, які можа прывесці да значнай смяротнасці».

Паводле ацэнак САЗ, каля 90 % насельніцтва Зямлі маюць пэўны ўзровень імунітэту да каронавіруса або таму, што перахварэлі, або праз вакцынацыю.

Аднак у Кітаі пачаўся рост інфекцыі COVID-19 і цяпер застаецца на рэкордна высокім узроўні. Таксама заўважаны рост у некаторых частках Вялікай Брытаніі пасля некалькіх месяцаў спаду.

На фоне жорсткіх ковідных абмежаванняў, калі людзі тыднямі не маглі выходзіць з дому, у розных частках Кітаю прайшлі масавыя пратэсты, пасля чаго ўлады вырашылі змякчыць антыковідную палітыку. Стыхійныя маніфестацыі адбываліся ў сталіцы краіны Пекіне, найбуйнейшым горадзе Кітаю Шанхаі і некаторых іншых гарадах.

Аб’ектыў
Пратэсты ў Кітаі: улады пайшлі на саступкі
2022.12.02 21:22

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў