Лукашэнка сумняваецца, што без навучэнцаў у Беларусі здолеюць годна сабраць ураджай


Аляксандр Лукашэнка пагражае «жорстка спытаць» за інвестыцыйныя праекты з толькі што прызначаных кіраўнікоў раёнаў і загадаў адправіць навучэнцаў «на дапамогу аграрыям». Сёння ўзгоднены новыя кіраўнікі 12 рай- і гарвыканкамаў. Аб гэтым паведамляе БелТА

Новыя прызначэнцы ў кабінеце Лукашэнкі.
Фота: БелТА / belta.by

Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых старшыняў райвыканкамаў у Жлобіне, Рэчыцы, Акцябры, Лельчыцах, Нароўлі, Горадні, Бялынічах, Лоеве і Слаўгарадзе. Апроч таго, ён узгадніў кандыдатуры кіраўнікоў Баранавіцкага, Бабруйскага і Магілёўскага гарвыканкамаў.

Толькі што прызначаным кіраўнікам «мясцовай вертыкалі» Лукашэнка загадаў «годна завяршыць сельскагаспадарчы год, прыцягваючы для дапамогі аграрыям у тым ліку і навучэнцаў». І прыгразіў адказнасцю за інвестыцыйныя праекты «па аднаму на кожны раён», аб якіх кіраўнікі рай- і гарвыканкамаў павінны будуць зрабіць справаздачу праз год. «У кожным раёне вы павінны стварыць новае прадпрыемства, новы аб’ект». Прыкладна да 100 чалавек рабочых месцаў. Перспектыўнае, добрае прадпрыемства, прадукцыю якога мы зможам прадаць на вонкавых рынках перш за ўсё, і на ўнутраным«, – цытуе БелТА Аляксандра Лукашэнку.

Абноўлена
Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасці і «абнавіў мясцовую вертыкаль»
2022.10.03 11:30

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў