У Беларусі зноў патаннее аўтамабільнае паліва


З 4 красавіка бензін і дызельнае паліва на беларускіх АЗС патаннеюць на 1 капейку. Аб змяненні коштаў паведамляе «Белнафтахім».

Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС «Беларуснафта» на праспекце Незалежнасці. Менск, Беларусь. 28 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Гэта ўжо пятае зніжэнне коштаў на паліва з пачатку года. Цяпер кошты на бензін і дызель на АЗС будуць наступнымі:

  • АІ-92-К5-Еўра – 2,31 рубля;
  • АІ-95-К5-Еўра – 2,41 рубля;
  • АІ-98-К5-Еўра – 2,63 рубля;
  • дызельнае паліва – 2,41 рубля.

Да гэтага кошты паліва зніжаліся 7, 14, 21 і 27 сакавіка, кожны раз на 1 капейку.

Каментар
Эксперт: Зніжэнне цэнаў на паліва мае больш псіхалагічны эфект, чым эканамічны
2023.03.24 15:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў