З ліпеня ў Польшчы адмяняюць стан эпідэмічнай пагрозы


З 1 ліпеня ў Польшчы адмяняюць стан эпідэмічнай пагрозы, ужо падрыхтаваны адпаведны законапраект, паведамляе партал Prawo.pl. Стан эпідэмічнай пагрозы дзейнічаў з траўня 2022 года, а напрыканцы мінулага года польскі ўрад яго падаўжаў.

Масочный режим в общественных местах в Беларуси
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ПБ / Белсат

Міністэрства аховы здароўя першапачаткова планавала, што рэжым эпідэмічнай надзвычайнай сітуацыі будзе зняты 31 сакавіка. У выніку было вырашана гэтага не рабіць і перанесці тэрміны.

Раней – з 20 сакавіка 2020-га да траўня 2022-га – у Польшчы дзейнічаў стан эпідэміі. Пасля гэтага ўрад абвясціў аб стане эпідэмічнай небяспекі – з 16 сакавіка 2022 года да далейшага апавяшчэння. Пакуль стан дзейнічае, у медустановах і аптэках неабходна апранаць маскі.

У сувязі з адменай рэжыму эпідэмічнай пагрозы з 1 ліпеня тэрмін дзеяння дакументаў, якія працягвалі легальнае знаходжанне ў Польшчы, такіх як нацыянальныя візы, віды на жыхарства, тэрміны падачы заяў на від на жыхарства і тэрміны выезду з Польшчы, неўзабаве таксама перастануць дзейнічаць. Усе падоўжаныя дакументы страцяць сілу на працягу 30 дзён пасля адмены рэжыму эпідэмічнай пагрозы.

Гэта значыць, што калі рэжым эпідэмічнай пагрозы скончыцца 30 чэрвеня 2023 года, то ў вас застанецца толькі 30 дзён на легалізацыю знаходжання ў Польшчы.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў