У Гомлі міліцэйскія патрулі зʼявіліся на ўваходах у сэканд-хэнды


У Гомлі на ўваходах у крамы карыстанага адзення міліцэйскія патрулі правяраюць у падлеткаў і моладзі дакументы. У такіх крамах абласнога цэнтру назіраецца ажыятаж. Аб гэтым паведамляе выданне «Флагшток».

Міліцэйскі патруль на ўваходзе ў сэканд-хэнд на вуліцы Інтэрнацыянальнай. 2 траўня 2023 года, Гомель.
Фота: «Флагшток» / Telegram / flagshtok

2 траўня міліцыя Гомля сказала новае слова ў справе падтрымання парадку – міліцэйскія патрулі працуюць на ўваходах крамаў, якія гандлююць карыстаным адзеннем. Паведамляецца, што ад падлеткаў і моладзі патрабуюць пацверджання, што яны адсутнічаюць на вучобе з паважных прычынаў. Тых, хто такія доказы падаць не можа, уваход забараняюць.

Выданне выказвае здагадку, што актыўнасць міліцыі звязана з ажыятажным попытам на адзенне з сэканд-хэндаў і з інцыдэнтамі, з гэтым звязанымі. На ўваходах у крамы сэканд-хэнд стаяць вялікія чэргі. З-за санкцыяў у адносінах Беларусі і Расеі многія замежныя брэнды перасталі пастаўляць фірменнае адзенне або прадаюць яго па вельмі высокіх коштах.

Мірон Маліна belsat.eu

Стужка навінаў