«Наша Ніва»: Удава Макея, падобна, трапіла ў апалу


Выданне «Наша Ніва» сцвярджае, што пасля смерці міністра замежных спраў Уладзіміра Макея яго ўдава, акторка Вера Палякова знікла з тэлебачання і перастала весці праўладныя мерапрыемствы.

Раней, да смерці мужа, Вера Палякова часта вяла праграму ОНТ «Наша раніца». Цяпер Палякова ў эфіры больш не з’яўляецца. Таксама, як стала вядома журналістам, яна больш не вядзе мерапрыемстваў для рэжымнага істэблішменту.

«А блізкія да рэжыму бізнесмены, якія раней падтрымлівалі Тэатр юнага гледача, якім кіруе Палякова, сталі адмаўляць у просьбах падтрымкі тых ці іншых праектаў. Цікавае супадзенне», – цытуе «Наша Ніва» крыніцу з тэатральнай сферы.

Актрыса працягвае выступаць разам з тэатральным праектам «ТрыТфармаТ», днямі трупа ездзіла ў Бярозу паказваць спектакль «Карэніна».

«Без ведама Лукашэнкі, а хутчэй за ўсё – і па прамым распараджэнні, Палякова не магла быць адпраўленая ў апалу адразу пасля смерці Макея», – сказаў «НН» адзін з абазнаных суразмоўцаў.

Нагадаем, міністр замежных справаў Уладзімір Макей раптоўна памёр 26 лістапада 2022 году. Афіцыйна прычына смерці не агучвалася.

У лютым 2023 году «Наша Ніва» са спасылкай на ананімныя крыніцы паведамляла, што насамрэч Макей скончыў жыццё самагубствам.

Каментар
Які ўплыў меў Макей у сістэме Лукашэнкі і хто яго заменіць? Разважае Павел Латушка
2022.11.26 19:48

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў