«Наша Ніва»: Імаверная прычына смерці Уладзіміра Макея – самагубства


Паводле інфармацыі чатырох крыніцаў «Нашай Нівы» ў сферах дзяржаўнага кіравання і медыцыны, міністр замежных справаў Уладзімір Макей, які раптоўна памёр 26 лістапада 2022 года, насамрэч скончыў жыццё самагубствам.

Як піша «НН», прычынай самагубства стала сукупнасць фактараў: у апошнія гады жыцця міністра яго суправаджалі як палітычныя, так і асабістыя драмы.

Знаёмыя Макея кажуць, што ён балюча перажываў крушэнне таго курсу, які праводзіў. Часта адчуваў сябе непатрэбным, а месцамі і проста недарэчным.

Макей ведаў і тое, што ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі пачалі прыглядацца да кандыдатур на замену яму. «Яму было апошнім часам адмоўлена ў асабістай увазе, для яго гэта вельмі адчувальна», – кажа яго калега.

«Гэта не азначае, што яго знялі б заўтра. Але ён разумеў, што ранейшае высокае становішча падыходзіць да канца. А ён, пасля сваіх высотаў, ужо нідзе сябе больш не бачыў», – адзначыў адзін суразмоўцаў «НН».

На гэта таксама наклаліся праблемы ў сямʼі. Частка іх была публічная, а частка – непублічная.

Каментар
Які ўплыў меў Макей у сістэме Лукашэнкі і хто яго заменіць? Разважае Павел Латушка
2022.11.26 19:48

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў