Людзі нясуць знічы і кветкі да месца нападу на беларуску Лізавету ў Варшаве


Каля дому па адрасе ul. Żurawia 47 у Варшаве шмат кветак, знічоў і партрэт 25-гадовай Лізаветы – людзі стварылі тут мемарыял у памяць аб згвалтаванай і забітай беларусцы.

Стыхійны мемарыял на месцы нападу на беларуску Лізавету ў Варшаве.
Фота: Maks Parshuta / Instagram

Менавіта каля гэтага дому ўначы 25 лютага на дзяўчыну напаў 23-гадовы жыхар Варшавы Дарыян С., згвалціў яе і душыў, праз што ў Лізаветы здарылася гіпаксія, якая пацягнула за сабой незваротныя наступствы для мазгоў. 1 сакавіка беларуска памерла ў шпіталі.

Фотаздымкі «месца гвалту» размясціў у сябе ў Інстаграме блогер Максім Паршута. Таксама ён заклікаў чытаць гісторыі пад хэштэгам #хопіцьгвалціць, якія пачалі распавядаць беларускі пасля смерці Лізаветы.

Стыхійны мемарыял на месцы нападу на беларуску Лізавету ў Варшаве.
Фота: Maks Parshuta / Instagram

Нападніка на дзяўчыну затрымалі праз некалькі гадзінаў пасля здзяйснення злачынства. Паліцыя затрымала яго праз некалькі гадзінаў пасля ўчынення злачынства, калі ён выходзіў са здымнай кватэры, дзе жыў разам са сваёй дзяўчынай. Раней хлопца судзілі за захоўванне наркотыкаў і дробны крадзеж. Паводле Onet.pl, ён пройдзе праз псіхіятрычную экспертызу, якая мусіць вызначыць ягоную свядомасць у момант нападу. Калі вынікі ўскрыцця цела пацвердзіцца, што смерць Лізаветы наступіла ў выніку дзеянняў нападніка, то гэта можа паўплываць на абвінавачанні, якія выстаўляюцца Дарыяну С., ён паўстане перад судом за яе забойства.

Hавiны
Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык выказалі спачуванні з нагоды смерці беларускі ў Варшаве
2024.03.01 22:04

Пахаваюць Лізавету ў Варшаве.

Смерць Лізаветы выклікала ў Польшчы дыскусію на тэму ўвядзення больш жорсткага пакарання для вінаватых у сексуальных злачынствах. Намесніца міністра юстыцыі Марыя Эйхарт заявіла, што змены ў заканадаўстве абавязковыя.

Hавiны
У Польшчы хочуць зрабіць больш жорсткім пакаранне за згвалтаванне
2024.03.02 16:25

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў