Чарговы вырак за пратэсты 2020 года: жыхар Жлобіна пакараны 1,5 гадамі «хіміі»


Суд Жлобінскага раёна 1 лютага вынес чарговы прысуд за падзеі жніўня 2020 года. Мясцовага жыхара Алега Пайташа судзілі паводле ч.1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэксу.

Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Алега Пайташа затрымалі 14 кастрычніка 2021 года, да суду ён утрымліваўся ў СІЗА г. Гомеля.

Па матэрыялах абвінавачання, Алег Пайташ 9 жніўня 2020 года ўдзельнічаў у акцыі пратэсту, выходзіў на праезную частку, станавіўся ў счэпку, замінаў руху грамадскага транспарту, хлопаў у далоні, крычаў, свістаў, выкрыкваў лозунгі «Міліцыя з народам!» Той жа ноччу яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі, а суд пакараў у адміністратыўным парадку.

Суддзя Мікалай Сяргеевіч пастанавіў пакараць Пайташа абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.

Hавiны
Пінчука, які вяртаўся з Польшчы, затрымалі на мяжы і змясцілі ў ізалятар
2022.01.26 13:06

РР belsat.eu

Стужка навінаў