У Беларусі на Новы год ад піратэхнікі пацярпелі падлеткі і дарослыя


Траўмы ад петардаў у навагоднюю ноч у Беларусі атрымалі пяць чалавек: двое дзяцей і трое дарослых.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: tomsk.ru

У Горадні петарда ўзарвалася ў руцэ 14-гадовага падлетка. Інцыдэнт адбыўся каля 2-й гадзіны ночы на вуліцы Савецкіх памежнікаў. Хлопца даставілі ў лякарню хуткай дапамогі.

У Берасцейскай вобласці ад піратэхнічных траўмаў у навагоднюю ноч пацярпелі тры асобы. 11-гадовая дзяўчынка атрымала траўму кісці рукі. Таксама двух дарослых з Берасцейскага раёну даставілі ў абласную лякарню – аднаго з іх пасля перавязкі адпусцілі, другога шпіталізавалі з разрывам бубеннай балонкі.

У Хойніках 41-гадовы мужчына атрымаў апёкі кісці левай рукі падчас выбуху петарды.

Летась за навагоднюю ноч апёкі атрымалі шэсць чалавек.

Паводле закону, нельга запускаць петарды і феерверкі ў дварах, паблізу лініяў электраперадачы, дамоў, у месцах збору людзей. За парушэнне гэтых правілаў могуць пакараць штрафам да 1110 беларускіх рублёў ці адміністратыўным арыштам. Калі праз неналежнае выкарыстанне піратэхнікі нанесеная шкода здароўю або маёмасці, выпадак кваліфікуюць як крымінальнае злачынства.

Паводле заканадаўства, піратэхніку можна выкарыстоўваць толькі асобам, старэйшым за 16 гадоў, а купляць яе трэба ў спецыяльна прызначаных месцах. Прадукцыя мусіць мець адпаведныя сертыфікаты.

Аб’ектыў
За няправільнае карыстанне піратэхнікай пагражае адказнасць
2023.12.13 20:49

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў