Амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны Ігар Кізім расказаў, што пакідае сваю пасаду ў сувязі з завяршэннем дыпламатычнай дзейнасці 7 лютага. У гэты ж дзень выйшла яго вялікае інтэрв'ю пра Беларусь на «УКРІНФАРМ». Выбралі самае цікавае адтуль.
Ігар Кізім, які займаў пасаду амбасадара Украіны ў асаблівых даручэннях у справе Беларусі, пастанавіў звольніцца з дыпламатычнай службы. Гэта адбылося «выключна з асабістых прычынаў», паведаміў Кізім у допісе ў Facebook.