навіны

Кізім: Рэжым Лукашэнкі робіць з беларусаў саўдзельнікаў забойстваў украінцаў

Амбасадар Украіны ў асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім выступае на «Форуме Астрожскіх» у Кіеве, Украіна
Амбасадар Украіны ў асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім выступае на «Форуме Астрожскіх» у Кіеве, Украіна. 16 лістапада 2024 года. Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Амбасадар МЗС Украіны ў асаблівых даручэннях у справе Беларусі і былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» пракаментаваў расследаванне «BELPOL» пад назваю «Зброевы барон», у якім раскрываецца праца беларускіх прадпрыемстваў на расейскі вайскова-прамысловы комплекс.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: трактор.бел
«BELPOL»: Усе прамысловыя прадпрыемствы Беларусі працуюць у інтарэсах абароннай сферы Расеі навіны

Кізім раіць усім паглядзець расследаванне, бо выкладзеныя ў ім факты «чарговы раз пацвярджаюць словы Лукашэнкі пра саўдзел рэжыму ў вайне і расейскай агрэсіі», а таксама дазваляюць зразумець крывадушнасць, з якой Лукашэнка гаворыць «пра сваю "міралюбнасць", а "простыя беларусы" дзякуюць яму за "мірнае і спакойнае развіццё Беларусі"».

,,

«Мне цяжка сказаць, калі такія "простыя беларусы" прачнуцца і зразумеюць, як рэжым зрабіў і працягвае рабіць з іх саўдзельнікаў сваіх злачынстваў і забойстваў украінцаў, але хачу падзякаваць камандзе "BELPOL" за тое, што яны набліжаюць гэты час», – піша Кізім.



Фільм «BELPOL» «Зброевы барон: частка другая. Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у вайну» выйшаў 19 студзеня на YouTube-канале арганізацыі былых сілавікоў.


У расследаванні ідзе гаворка пра тое, як буйныя беларускія прадпрыемствы, у тым ліку Завод дакладнай электрамеханікі, БелАЗ, БМЗ, завод «Легмаш» і іншыя, удзельнічаюць у вытворчасці снарадаў для Расеі, а менавіта для РСЗА «Град».

,,

«Задача дыктатара – ператварыць Беларусь у вялікі зборачны цэх зброі і боепрыпасаў», – кажуць аўтары расследавання.


Раней у каментары «Белсату» прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар казаў, што ўсе прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці Беларусі і вайскова-прамысловага комплексу працуюць у інтарэсах абароннай сферы Расеі.


«Гэта вялізная колькасць прадпрыемстваў і вялізная колькасць людзей, якія там працуюць. На жаль, цяпер Беларусь ператвараецца рукамі Лукашэнкі ў зборачны цэх, які пастаўляе сваю прадукцыю ваеннага прызначэння ў Расею, і потым гэтая прадукцыя ідзе на фронт», – казаў Жыгар.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10