навіны

Амбасадар Кізім: Для Украіны «выбары» ў Беларусі нічога не змяняюць

Амбасадар Украіны ў асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім выступае на «Форуме Астрожскіх» у Кіеве, Украіна
Амбасадар Украіны ў асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім выступае на «Форуме Астрожскіх» у Кіеве, Украіна. 16 лістапада 2024 года. Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Амбасадар МЗС Украіны ў асаблівых даручэннях у справе Беларусі і былы амбасадар Украіны ў Менску Ігар Кізім у эфіры «Белсату» пракаментаваў «выбары» ў Беларусі. Паводле яго, гэтая падзея нічога не мяняе ў стасунках дзвюх краінах.

«Усе мы разумеем, што будуць намаляваныя вынікі. Ці то 87 %, ці то 90 % – няма ніякай розніцы», – сказаў ён.

Паводле яго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін – «гэта адзінае цэлае». Ігар Кізім адзначыў, што кіраўнік Беларусі застаецца для Украіны саўдзельнікам расейскай агрэсіі, і «гэта галоўнае».

Амбасадар адзначыў, што Беларусь надалей «жыве мінулым». А да Лукашэнкі ва Украіне «ніхто ўжо сур’ёзна не ставіцца, што б ён там ні казаў».

,,

«Яго не ўспрымаюць тут як чалавека, які ўплывае на нейкія працэсы. Усе мы выразна разумеем, што ён ёсць поўным хаўруснікам Пуціна ў гэтай вайне. Ніякага кроку ён не ступіць без Пуціна», – падкрэсліў амбасадар.


Што датычыць жадання Лукашэнкі ўдзельнічаць у мірных перамовах адносна Украіны, то, як заявіў Кізім, ягоныя думкі агулам не трэба браць да ўвагі, бо «не Лукашэнка будзе вырашаць, хто будзе за сталом перамоваў». А ягоная суб’ектнасць «імкнецца да нулю».

23 студзеня прэс-сакратар украінскага МЗС Георгій Ціхі агучыў афіцыйную пазіцыю Украіны датычна легітымнасці датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія адбудуцца 26 студзеня.

Паводле Ціхага, Украіна хацела б назваць галасаванне, якое адбудзецца ў Беларусі, прэзідэнцкімі выбарамі, калі б на гэта былі падставы. Але іх няма, А вынікі «гэтага дзеяння» вядомыя наперад.

Макар Мыш belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10