Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў на заяву прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб тым, што Расея адмаўляецца ад спынення агню, але гатовая да наўпроставых перамоваў з Украінай у Стамбуле. Паводле Зяленскага, спачатку ўсё ж трэба спыніць агонь, вынікае з паведамлення ў ягоным тэлеграм-канале.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвясціў поўнае прыпыненне баявых дзеянняў з 8 да 10 траўня ўключна. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Крамля 28 красавіка.
Агульная колькасць парушэнняў расейскім войскам абяцання цішыні на Вялікдзень за 20 красавіка склала 2935. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін не даваў каманды на прадаўжэнне велікоднага перамірʼя. Пра гэта піша ТАСС са спасылкаю на прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова.