Пачні пісаць...
У івацэвіцкай калоніі №22 «Ваўчыныя норы» эпідэмія каронавіруса, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Але пра зняволеных ніхто не дбае, каранціну таксама няма. Пра гэта і іншыя парушэнні правоў у Беларусі ў аглядзе рэпрэсіяў.
Ва Угандзе будзе адкрыты офіс ганаровага консула Беларусі. Пра гэта распавёў першы намеснік міністра замежных справаў Беларусі Сяргей Лукашэвіч падчас афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ва Уганду, піша БелТА.
Яшчэ ў жніўні скончыліся паўнамоцтвы амбасадара Вялікай Брытаніі ў беларусі Жаклін Перкінс. Але новага Злучанае каралеўства прызначаць не стала, а замест гэтага адправіла ў Менск часовага паверанага ў справах Беларусі.