Яшчэ ў жніўні скончыліся паўнамоцтвы амбасадара Вялікай Брытаніі ў беларусі Жаклін Перкінс. Але новага Злучанае каралеўства прызначаць не стала, а замест гэтага адправіла ў Менск часовага паверанага ў справах Беларусі.
Цяпер прадстаўляе краіну і ўзначальвае брытанскую амбасаду ў беларускай сталіцы дасведчаны дыпламат Дэвід Уорд.
Да абавязкаваў часовага паверанага ў справах Вялікай Брытаніі ў Беларусі Дэвід Уорд прыступіў яшчэ ў верасні, але афіцыйна пра ягонае прызначэнне абвешчана толькі цяпер.
Раней Уорд кіраваў аддзелам гуманітарнай палітыкі і ўзаемадзеяння мэтавай групы брытанскага знешнепалітычнага ведамства ў Ізраілі / сектары Газа.
Агулам займае дыпламатычныя пасады з 1992 года, працаваў у самых розных рэігёнах: Японіі, Непале, Кітаі, Лівіі, Грэцыі, Афганістане, Эрытрэі, на Саламонавых астравах і ў Самоа.
Марыя Міхалевіч belsat.eu