навіны

Эпідэмія ў калоніі і прысуд сыну дзейнага амбасадара. Рэпрэсіі 28 красавіка

Ваўчыныя норы
Івацэвіцкая ПК №22 «Ваўчыныя норы». Крыніца: spring96.org
podpis źródła zdjęcia

У івацэвіцкай калоніі №22 «Ваўчыныя норы» эпідэмія каронавіруса, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Але пра зняволеных ніхто не дбае, каранціну таксама няма. Пра гэта і іншыя парушэнні правоў у Беларусі ў аглядзе рэпрэсіяў.

Асуджаныя ў «Ваўчыных норах» хварэюць цэлымі атрадамі, а скардзіцца забаронена. Праваабаронцы даведаліся, што сімптомы хваробы ідэнтычныя COVID-19. Пры гэтым у медчастцы калоніі не хапае лекаў. Вязняў лечаць парацэтамолам, як ад звычайнай прастуды. Кіраўніцтва калоніі забараняе казаць аб праблеме недахопу лекаў.

Наступствы ўдару балістычных ракетаў па Сумах 13 красавіка. Крыніца: Zelenskiy / Official
«Завочныя прысуды тых, хто ваюе, не ўражваюць». Каліновец Вячаслаў Т. пра выракі калегам Гісторыі

Дакладна вядома, што некалькі цяжкахворых ужо адпраўленыя ў Рэспубліканскі агульнасаматычны шпіталь ДВП МУС. Эпідэмія доўжыцца, як мінімум два тыдні, але адміністрацыя ПК-22 не хоча ўводзіць каранцін, бо гэта прывядзе да поўнай змены рэжыму працы папраўчай установы. Адбываюцца працяглыя і кароткатэрміновыя спатканні. Тых, хто пераносіць хваробу лягчэй, працягваюць адводзіць на працу.


Тым часам сына дзейнага амбасадара Беларусі ў Грузіі, Паўла Ліса, пакаралі за ўдзел у пратэстах 2020 года. Яму прысудзілі хатнюю «хімію». Таксама яго імя дадалі ў спіс «экстрэмістаў».


Паўлу 40 гадоў, ён з’яўляецца камерцыйным дырэктарам кампаніі ITTAS. Раней ён працаваў намеснікам прарэктара БДУІР (2012–2016), дырэктарам Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Міністэрства адукацыі (2016–2019), пасля чаго пайшоў у IT.


Пра тое, што ён – сын 67-гадовага пасла Анатоля Ліса, піша «Наша Ніва».


Анатоль Ліс з 2022 года працуе амбасадарам Беларусі ў Грузіі, а да таго зрабіў адметную кар’еру – кіраўнік Наваградка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік Мазыра, намеснік міністра прыроды, памочнік Лукашэнкі па Гомельшчыне, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнік Берасцейскай вобласці.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10