Уладальнікам карты паляка дадуць па € 140 штомесяц


Польшча дэкларуе яшчэ большае падтрыманне этнічных палякаў. Цягам дзевяці месяцаў € 140 ад дзяржавы на падтрыманне штомесяц. Пры ўмове, што маеш карту паляка, з’яўляешся грамадзянінам краіны былога СССР і пераехаў на сталае жыхарства ў Польшчу.

Уладальнікі карты паляка змогуць атрымліваць польскае грамадзянства пасля года перабывання ў краіне. Міністэрства ўнураных справаў чакае, што цягам 10 гадоў у Польшчу на сталае месца жыхарства пераедуць прыблізна 200 000 палякаў.

Новыя папраўкі таксама прадугледжваюць, што ў выпадку надзвычайных сітуацыяў палякі, якія жывуць за мяжою, будуць мець тыя ж правы, што і грамадзяне Польшчы, а польскі ўрад будзе ім усяляк дапамагаць.

Акрамя гэтага, польскія дэпутаты распрацоўваюць закон пра рэпатрыяцыю – вяртанне на радзіму. І ўжо бліжэйшым часам распачнуцца кансультацыі наконт яго прыняцця.

Сёлета ў польскіх медыях адбываецца абмеркаванне міграцыйнага пытання. Па розных адзнаках, у наступныя дзесяцігоддзі Польшчы спатрэбіцца да 5 млн мігрантаў для падтрымання эканамічнай стабільнасці.

«Belsat»

Стужка навінаў