У палацы Радзівілаў у Небарове адбудзецца сольны канцэрт спявачкі Маргарыты Леўчук


У нядзелю 27 снежня ў палацы Радзівілаў у Небарове ў Польшчы адбудзецца сольны канцэрт вядомай беларускай опернай спявачкі Маргарыты Леўчук з удзелам літоўскага піяніста Юстаса Чапоніса, паведамляе ў сваім Facebook арганізатар імпрэзы Мацей Радзівіл.

Канцэрт вядомай беларускай опернай спявачкі Маргарыты Леўчук і літоўскага піяніста Юстаса Чапоніса будзе транслявацца ў інтэрнэце. Арганізатары абяцаюць даць спасылку на імпрэзу пазней. Канцэрт адбудзецца а 18 гадзіне (паводле беларускага часу) ў палацы ў Небарове, які з’яўляецца сімвалам творчай салідарнасці і сяброўства паміж польскім і беларускім народам.

Выступленне Маргарыты Леўчук прысвечанае ўсім беларусам, якія мірна дэманструюць у абарону правоў і свабоды, асабліва тым, хто знаходзіцца ў зняволенні, каго збіваюць і пераследуюць. У праграме канцэрту запланаваныя таксама беларускія і польскія каляды, оперныя арыі, песні Станіслава Манюшкі, народныя песні і сучасная беларуская музыка.

Арганізатарамі канцэрту выступілі Мацей Радзівіл і Фонд «Тры трубы».

Аб’ектыў
Што такое Санта онлайн і як гэта дзейнічае?
2020.12.14 22:44

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў