Што такое Санта онлайн і як гэта дзейнічае?


Сёлета перад Санта-Клаусамі ўсяго свету стаіць асаблівая задача: не толькі даставіць падарункі, але зрабіць гэта, выконваючы ўсе антыковідныя захады бяспекі. Сярод такіх – сустрэчы з дзецьмі онлайн. Таму ў брытанскім Лондане адкрылі курсы, дзе кожны Санта зможа хутка навучыцца камунікацыі праз лічбавую платформу «Сторыфайл».

«Мае адчуванні гэтага года такія: мы мусім прыняць, што гэтыя Каляды дадуцца нам цяжка. Таму мы і стварылі праграму Santa HQ app. Я не думаю, што гэты фармат горшы за звычайны, бо сёння дзеці праводзяць шмат часу за а́йпэдамі, размаўляюць з сябрамі праз смартфоны. Таму і онлайн-сустрэча з Санта-Клаусам мае ўспрымацца як нешта звычайнае», – кажа трэнер і заснавальнік міністэрства весялосці Джэймз Лавэл.

Амерыканская кампанія «Сторыфайл» распрацавала штучны інтэлект, які адказвае на тыя пытанні, што дзеці дасылаюць Санту. Кожны можа зарэгістравацца на адмысловым сайце і напісаць Каляднаму Дзеду.

«Дзеці па ўсёй краіне і ўсім свеце ня змогуць пасядзець на каленях у Санты, пагаварыць з ім, запытацца пра нешта. Гэтыя Каляды будуць іншыя. Таму я сказала: «Як нам узбадзёрыць Санту? Як мы можам дапамагчы, акрамя «Сторыфайлу», – кажа кіраўніца кампаніі «Storyfile».

Сёння ў Брытаніі амаль што два мільёны інфікаваных. Таму, па-першае, гэта пытанне ўласнай бяспекі, па-другое – магчымасць дапамагчы дзецям перанесці сітуацыю эмацыйна лягчэй – з дапамогаю звычайных для іх рэчаў».

«Уся гэтая канцэпцыя дзівосная. Што можа быць лепей для дзіцяці ў такі перыяд, чым паразмаўляць з Сантам, не выходзячы з дому?», – захапляецца сам Санта.

Раство настане зусім хутка. Таму самы час асвоіць онлайн.

Надзея Бельская belsat.eu