У двух ДТЗ загінулі пешаходы


У Пінску і каля Смалявічаў 7 студзеня ўвечары адбыліся ДТЗ са смяротным зыходам для пешаходаў, паведамляе прэс-служба МУС.

Месца ДТЗ у Пінску.
Фота: прэс-служба МУС

7 студзеня каля 20:30 у Пінску на вуліцы Першамайскай 22-гадовы кіроўца «Renault Megane» наехаў на 49-гадовага мужчыну, калі той пераходзіў дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвоны сігнал святлафора.

Прыкладна ў гэты ж час у Смалявіцкім раёне ў вёсцы Пліса 27-гадовы кіроўца «Renault Sandero» збіў 44-гадовага мясцовага жыхара, які быў на праезнай частцы.

ДАІ паведамляе, што кіроўца быў цвярозы, а пешаход, паводле папярэдняй інфармацыі, – у стане ап’янення і не абазначаны святловяртальнымі элементамі.

Абодва пешаходы загінулі на месцы ДТЗ ад атрыманых траўмаў.

Галоўнае ўпраўленне ДАІ МУС просіць удзельнікаў дарожнага руху выконваць правілы і быць як мага больш уважлівымі на праезнай частцы.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў