У Берасці за надпісы сталінскіх часоў аштрафавалі былога лідара БРСМу Пятра Піцка


Пётр Піцко павінен выплаціць у даход дзяржавы 10 базавых велічыняў за тое, што ў канцы кастрычніка самавольна нанёс здымкі са сцэнамі гвалту, а таксама розныя надпісы на будынкі, што месцяцца на тэрыторыі Берасцейскай крэпасці. Таксама Піцко больш не кіраўнік моладзевага патрыятычнага цэнтру.

Пасля звароту кіраўніка арганізацыі «За свой горад» Ігара Маслоўскага Міністэрства культуры пастанавіла прыбраць здымкі са сцэнамі гвалту, а таксама надпісы з будынку, што месціцца на тэрыторыі Берасцейскай крэпасці, а ў дачыненні асобаў, якія парушылі закон, скласці адміністратыўны пракол. У выніку адміністратыўная камісія Ленінскага раёну аштрафавала Пятра Піцка на 10 базавых велічыняў (255 рублёў). Учора другі сакратар Берасцейскага гарадскога камітэту БРСМу абвесціў збор сродкаў на выплату штрафу. Паводле знаёмых Пятра, грошы ўжо ўдалося сабраць.

Hавiны
Самавольныя надпісы з Берасцейскай крэпасці выдаляць, а іх аўтараў пакараюць
2018.11.29 14:49

Сітуацыю пракаментаваў аўтар звароту Ігар Маслоўскі:

«Пасля нашага звароту ў Міністэрства культуры, галоўнага ініцыятара адраджэння сталінскіх надпісаў у Берасцейскай крэпасці Пятра Піцка прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці. Ён павінен выплаціць дзяржаве 10 базавых велічыняў за псаванне культурна-гістарычнай спадчыны. Арганізацыя «За свой горад» выказвае падзяку медыям, журналістам, блогерам, жыхарам гораду і краіны, якія асвятлялі гэтую тэму, падтрымлівалі нас сваймі каментарамі, рэпостамі ды лайкамі», – заявіў Маслоўскі «Белсату».

Тым часам надпісы са сценаў крэпасці не дэмантаваныя, гэтым павіныя заняцца мясцовыя ўлады, якія не спяшаюцца праяўляць ініцыятывы. Мы будзем сачыць за развіццём сітуацыі.

Hавiны
БРСМаўцы ў форме НКУС збіраюць у берасцейцаў грошы на вайсковы фестываль
2017.05.23 21:37

АС, belsat.eu

Стужка навінаў