У Беларусі пацвердзіліся тры новыя выпадкі каронавіруса


Міністэрства аховы здароўя Беларусі афіцыйна пацвердзіла новыя выпадкі заражэння каронавірусам.

У студэнта з Ірану, у якога першага ў Беларусі быў дыягназаваны каронавірус, атрыманы трэці адмоўны вынік тэсту. У двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў, таксама атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. На гэтым тыдні трох пацыентаў выпішуць са стацыянару, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Hавiны
У Беларусі магчымыя тры новыя выпадкі каронавіруса
2020.03.09 12:02

Стан усіх астатніх пацыентаў, у якіх пацвердзіўся COVID-19, здавальняючы, тэмпература нармальная.

Між тым у трох пацыентаў, якім у выходныя прыйшлі тры станоўчыя тэсты, вынікі аналізаў на наяўнасць РНК каронавіруса пацвердзіліся. Яны адчуваюць сябе здавальняюча. Тэмпература нармальная, скаргаў няма.

Hавiны
Колькасць ахвяраў каронавіруса ў свеце набліжаецца да 4 тыс.
2020.03.10 06:37
  • Без уліку Кітаю ў свеце заражэнне вірусам пацверджана ў 104 краінах. Агулам пацверджана 28 673 выпадкі заражэння, з іх новыя – 3948. Ад каронавіруснай інфекцыі памерлі 686 чалавек, у тым ліку ў Італіі – 366.
  • У Кітаі разам з Макаў, Гон-Конгам і Тайванем на 10 сакавіка пацверджана 80 924 выпадкі заражэння. Пры гэтым памерла 3140 чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў