Колькасць ахвяраў каронавіруса ў свеце набліжаецца да 4 тыс.


У свеце працягваюць рэгістравацца новыя выпадкі заражэння каронавірусам COVID-2019. Пра гэта сведчаць звесткі Сусветнай арганізацыі здароўя на 9 сакавіка.

Без уліку Кітаю ў свеце заражэнне вірусам пацверджана ў 104 краінах, у тым ліку першыя выпадкі выяўленыя ў Албаніі, Бангладэш і Парагваі. Агулам пацверджана 28 673 выпадкі заражэння, з іх новыя – 3948.

Фотарэпартаж
Маскі не патрэбныя здаровым, але іх усё роўна носіць уся планета. Фотаздымкі
2020.03.09 17:41

Ад каронавіруснай інфекцыі памерлі 686 чалавек, у тым ліку за апошнія суткі – 202. Больш за палова памерлых выяўленая ў Італіі – 366 чалавек.

У Кітаі разам з Макаў, Гон-Конгам і Тайванем, паводле Нацыянальнай камісіі здароўя КНР, на 10 сакавіка пацверджана 80 924 выпадкі заражэння. Пры гэтым памерла 3140 чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў