У АДКБ растлумачылі ўмовы прызначэння Станіслава Зася генеральным сакратаром


Працэдура ўзгаднення кандыдатуры Станіслава Зася на пасаду генеральнага сакратара Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы арганізавана шляхам яго асабістых сустрэчаў з кожным кіраўніком дзяржавы-ўдзельніцы АДКБ. Рашэнне будзе падпісвацца ў індывідуальным парадку.

Пра гэта заявіў прэс-сакратара арганізацыі Уладзімір Зайнетдзінаў.

«Па стане на 24 снежня 2018 працэдура ўзгадненне прызначэння Станіслава Зася генеральным сакратаром АДКБ працягваецца. Падпісанне рашэння арганізавана ў індывідуальным парадку», – цытуе Зайнетдзінава «Інтэрфакс».

Прэс-сакратар АДКБ паведаміў, што ў перыяд з 12 па 20 снежня Зась асабіста сустрэўся з прэзідэнтамі Кіргізіі, Казахстана, Таджыкістана, Беларусі і Расеі, і ўсе гэтыя краіны падтрымалі кандыдатуру ад Беларусі.

«Сустрэча з выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Рэспублікі Арменія перанесена на больш позні тэрмін», – сказаў Зайнетдзінаў.

Лукашэнка і Зась, 21 снежня. Фота – president.gov.by
  • Аляксандр Лукашэнка 21 снежня публічна падтрымаў прызначэнне Станіслава Зася на пасаду генеральнага сакратара АДКБ і падпісаў адпаведны праект Савету калектыўнай бяспекі АДКБ. Аднак у самой арганізацыі кансэнсусу па гэтым пытанні пакуль няма.
  • Арменія не дае згоды на прызначэнне Зася, бо папярэдні генеральны сакратар АДКБ, прадстаўнік Арменіі Юры Хачатураў быў адкліканы датэрмінова. У Ерэване лічаць, што новым сакратаром АДКБ да 2020 года мусіць быць таксама армянін, але астатнія краіны арганізацыі ўпэўнены, што на гэтую пасаду па чарзе мусіць быў выбраны прадстаўнік Беларусі.
  • Прэсс-сакратар прэм’ер-міністра Арменіі Арман Эгаян заявіў 21 снежня, што Ерэван настойвае на тым, каб генеральнага сакратара АДКБ выбіралі шляхам кансэнсусу. Сам дзяржаўны сакратар Савету Бяспекі Беларусі Станіслаў Зась заявіў што статут АДКБ прадугледжвае прыняцце рашэнняў у абмежаваным фармаце, то бок без падтрымання ўсіх чальцоў. Але ён усё ж спадзяецца, што атрымаецца дасягнуць кансэнсусу.
Hавiны
Две задачы Пашыньяна пасля выбараў. Інтэрв’ю з палітолагам Эдгарам Варданьянам
2018.12.09 12:46

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў