Две задачы Пашыньяна пасля выбараў. Інтэрв'ю з палітолагам Эдгарам Варданьянам




«Абвешчаная вайна супраць дзяржаўнасці Арменіі», – так выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Арменіі Нікол Пашыньян назваў публікацыю другой часткі праслушкі яго размоваў з кіраўніком службы нацыянальнай бяспекі, а таксама раней апублікаваных размоваў кіраўнікоў спецслужбаў. Каму выгадна абвесціць гэтую вайну, і як бы вы наагул пракаментавалі бы гэтую сітуацыю?

Апошнія, галоўныя дэбаты, паказалі, што гэтая тэма выкарыстоўваецца Рэспубліканскай партыяй Арменіі дзеля дыскрэдытацыі ўладаў, дзеля дыскрэдытацыі рэвалюцыі ў цэлым. Яны абвяшчаюць, што рэвалюцыі на самой справе і не было, што ўсё, што здарылася – гэта пэўныя маніпуляцыйныя дзеянні Нікола Пашыньяна і ягонай каманды. Нібыта народ знаходзіцца пад гіпнозам, і заўтра ён абудзіцца, і мы павінны нейкім чынам спрыяць таму, каб народ абудзіўся. На аснове гэтых тэзаў Рэспубліканская партыя Арменіі будавала сваю рыторыку ці сваю асноўную прамову, што грунтавалася на гэтай праслушцы. Вось, маўляў, глядзіце, у вас «тэлефоннае» правасуддзе, вы цісніце на ранейшую ўладу, гэта па сутнасці вендэта, і гэтак далей. На самой справе, нічога крымінальнага, нават і ў самой праслушцы, не было. Натуральна, сама па сабе праслушка – гэта вельмі сурʼёзнае злачынства, якое ляжыць у аснове маніпуляцыі, што праводзіць Рэспубліканская партыя Арменіі. Гэта сурʼёзная праблема, але ў самім змесце гутаркі нічога крымінальнага няма. Усяго толькі прэмʼер-міністр краіны абмяркоўвае з асобамі, якія павінны прыняць рашэнне наконт таго, якім чынам трэба распачаць справу, якім чынам агулам трэба паводзіць сябе ў дачыненні да гэтых асобаў, і, у прыватнасці, да Хачатурава – вось і ўсё. Натуральна, гаворка ішла пра тое, што ў Маскве незадаволеныя гэтымі дзеяннямі, што гэта можа выклікаць адмоўную, негатыўную рэакцыю з боку Масквы, і трэба быць асцярожным у гэтым пытанні. Вялося толькі пра гэта, але Рэспубліканская партыя Арменіі інтэрпрэтавала гэта ў такім ключы, маўляў гэта «тэлефоннае правасуддзе», умяшанне ў судовую ўладу, і гэтак далей.

Распавядзіце пра сутнасць справаў супраць генерала Хачатурава, які быў генеральным сакратаром АДКБ ад Арменіі, і супраць былога прэзідэнта Арменіі Робэрта Качар’яна.

Гэтых асобаў абвінавачваюць у тым, што яны зрынулі канстытуцыйны лад шляхам увядзення ваеннага становішча, шляхам увядзення войска для здушэння пратэстаў, якія прайшлі 1 сакавіка 2008 году. Гэта былі падзеі пасля выбараў, народ пратэставаў супраць фальсіфікацыі, і агульныя народныя пратэсты прайшлі па ўсёй краіне. Пасля таго, як абвесцілі вынікі галасавання, і пасля таго, як стала зразумела, што мелі месца вельмі сурʼёзныя фальсіфікацыі, народ выйшаў на вуліцу пратэставаць. Праз пэўны час улады вырашылі раніцаю здушыць пратэстоўцаў, а потым ужо позна ўвечары падштурхнулі да сутыкнення паміж сілавікамі і пратэстоўцамі. І ў выніку цалкам незразумелых абставінаў былі забітыя дзесяць асобаў, было шмат параненых.

Гэта было дзесяць гадоў таму?

Так, гэта было дзесяць гадоў таму. І вось, карыстаючыся гэтай сітуацыяй, улады ўвялі надзвычайнае становішча, па сутнасці ваеннае, бо яны задзейнічалі войска. У Следчага камітэту ўжо ёсць доказы таго, што яны стралялі, гэта значыць, задзейнічалі пэўныя вайсковыя падраздзяленні ў здушэнні гэтага пратэсту. Па сутнасці Робэрта Качар’яна абвінавачваюць непасрэдна ў гэтым, а Хачатураў не толькі выконваў загады, але і выдаваў іх.

Нікол Пашыньян падчас візіту ў Расею даў інтэрв’ю аднаму з расейскіх тэлеканалаў, дзе пракаментаваў спрэчку адносна пасады генеральнага сакратара АДКБ паміж Беларуссю і Казахстанам з аднаго боку, і Арменіяй з другога, Расея крыху ў баку стаіць, сказаўшы, што АДКБ – вельмі важная арганізацыя для Арменіі, але генеральны сакратар – гэта не вельмі важная пасада. Што гэта значыць? Што Арменія тым самым адмаўляецца, выходзіць з гэтай спрэчкі і саступае Расеі ці Беларусі?

Не, не адмаўляецца. Арменія кажа, што гэтае пытанне будзе вырашацца на аснове кансэнсусу. У любым выпадку, калі нават права прызначэння на гэтую пасаду сыдзе іншай дзяржаве, нічога страшнага ў гэтым няма. Ўлады Арменіі даюць усім зразумець, што гэта не тое пытанне, вакол якога трэба падымаць шуміху.

Так, Арменія будзе казаць, будзе настойваць на тым, што гэты пост па закону цяпер належыць ёй паводле Статуту АДКБ, але нават калі бакі не прыйдуць да згоды, магчыма, Арменія пойдзе на пэўныя саступкі ў гэтым пытанні.

Гэта насамрэч пытанне не такой важнасці, і на самой справе гэта так: сакратар Рады Нацыянальнай бяспекі – каардынатар, часовая пасада, гэта не тая асоба, якая вырашае найважнейшыя пытанні адносна функцыянавання АДКБ.

Праз гэты скандал, звязаны з запісам размоваў паміж кіраўнікамі дзяржавы і кіраўнікамі спецслужбы, відаць, што рэспубліканцы спрабуюць уплываць на сітуацыю перад выбарамі. У Парламент яны, хутчэй за ўсё, не патрапяць. Але навошта ім, у такім выпадку, мяшаць карты цяперашняй уладзе?

Сапраўды, у іх вельмі нізкі рэйтынг, і па сутнасці іх не ўспрымаюць у якасці апазіцыйнай палітычнай сілы. Хаця ўся іх перадвыбарная агітацыя заснаваная на тэзе, што «мы і ёсць – самая сапраўдная апазіцыя. Акрамя нас ніякая палітычная сіла не можа прэтэндаваць на гэта, таму што рэшта палітычных сілаў падтрымала рэвалюцыю ці ўдзельнічала ў ёй. Мы ж – адзіная палітычная сіла, якая супраць рэвалюцыі, і наагул – мы не прызнаем рэвалюцыі, таму мы апазіцыя».

Але на самой справе людзі разумеюць, што яны – не апазіцыя, а толькі палітычная група, якая па сутнасці заснавала і падтрымлівала цягам доўгага часу аўтарытарны рэжым у Арменіі.

А што ёсць рэвалюцыя? Гэта пераход ад аўтарытарнага рэжыму да дэмакратычнага. Я хачу цяпер пэўную аналогію прывесці. Гэта тое ж самае, калі, напрыклад, пасля Другой сусветнай вайны Нацыянал-сацыялістычная партыя Нямеччыны сказала, што рэшта партыяў не можа быць апазіцыяй падчас новага рэжыму, самая сапраўдная апазіцыя – Нацыянал-сацыялістычная партыя.

Вы параўналі рэспубліканцаў з нацыстамі?

Я параўноўваю таму, што яны ёсць стары, аўтарытарны, антыдэмакратычны, антынародны рэжым. Яны – апірышча гэтага рэжыму. Гэтая група заснавала гэты аўтарытарны рэжым. Нягледзячы на тое, што пры нацыстах былі канцэнтрацыйныя лагеры – у Арменіі іх не было, у Арменіі не было таталітарнага рэжыму – але па сутнасці Рэспубліканская партыя, як і Нацыянал-сацыялістычная партыя Нямеччыны, былі антыдэмакратычнымі, антыканстытуцыйнымі, яны па сутнасці падтрымлівалі антыканстытуцыйны, антыдэмакратычны, аўтарытарны рэжым. З гэтага пункту гледжання, на маю думку, аналогія вельмі нават да месца, натуральна, з некаторымі папраўкамі. Людзі адкінулі гэты рэжым. Яны не проста сказалі: Ведаеце, нам не падабаецца гэтая палітычная партыя, нам не падабаецца яе праўленне, мы хочам іншую партыю, іншага кіраўніка. Не, на самой справе, гэта не так.

Людзі сказалі: Мы не прымаем вас у якасці аўтарытарнага, антынароднага, антыдэмакратычнага рэжыму. Вы – не партыя, вы проста антыканстытуцыйная групоўка.

І сёння Рэспубліканская партыя спрабуе змяніць гэты дыскурс і пазіцыянуе сябе ў якасці проста апазіцыйнай партыі, нармальнай, еўрапейскай, што проста страціла ўладу і заўтра можа прыйсці да ўлады. Сэнс у наступным: «Вы – дрэнныя, цяперашнія ўлады не даюць рады. Іх асноўны тэзіс, што яны прыйшлі да ўлады незаконным шляхам, шляхам маніпуляцыяў, і па-другое, яны не ў стане вырашаць праблемы, яны дрэнныя кіраўнікі, яны праводзяць антыдзяржаўную палітыку, і гэтак далей, і таму падобнае. Калі не заўтра, то паслязаўтра народ зразумее – і зноў мы прыйдзем да ўлады». Вось уся іхная стратэгія і тактыка.

Крыху нерэальнае мысленне. Я хачу задаць апошняе пытанне: блок Нікола Пашыньяна «Мой крок» перамагае ў выбарах – гэта ўжо дакладна. Хто ўвойдзе акрамя іх у Парламент, вялікага значэння не мае, таму што Пашыньян зможа прымаць любыя законы, любыя рашэнні. Якія галоўныя праблемы ў першую чаргу прыйдзецца вырашаць адразу пасля выбараў?

Ужо абвесцілі пра тое, што нам патрэбная будзе эканамічная рэвалюцыя. А гэта азначае, што цягам гэтых 6-7 месяцаў радыкальных пераменаў у эканоміцы не было. Так, цяпер няма гэтых эканамічных штучных манаполіяў, цяпер па сутнасці няма алігархаў, і ў прынцыпе, ужо створаныя роўныя ўмовы для бізнесу і г.д. Але гэтых радыкальных эканамічных пераменаў, якія ў стане стварыць умовы для сапраўднага эканамічнага развіцця ў Арменіі, пакуль што гэтых праграмаў не было. Я думаю, што пасля выбараў гэта трэба зрабіць. Акрамя эканомікі, я думаю, у нас будзе дзейнічаць інстытут пераходнага правасуддзя. З дапамогаю гэтага інстытуту па сутнасці вырашаць дзве важныя рэчы: па-першае, гэта прымірэнне ўсяго грамадства, хоць пераважная частка грамадства ў нас была на баку рэвалюцыі, але ўсё-ткі пэўная частка цягам доўгіх гадоў удзельнічала ў рознага роду антыканстытуцыйных дзеяннях, у розных маніпуляцыях – хабары перад выбарамі, судовая ўлада была не на адпаведным узроўні, шмат людзей былі ўцягнутыя ў гэтыя антыканстытуцыйныя рашэнні і г. д. На маю думку, на аснове гэтага пераходнага правасуддзя будзе магчыма прымірыць бакі і яшчэ больш згуртаваць нацыю. З іншага боку, асобы, якія здзяйснялі

Сюжэт паказалі ў праграме «Прасвет» з Алінаю Коўшык:

Фота: Olga Maltseva/Pool via REUTERS/FORUM

Стужка навінаў