«Думаю, што вы разам са мною будзеце задаволеныя тою інфармацыяй, якою я хачу падзяліцца: спадарыня прэмʼер [кіраўніца польскага ўраду Бэата Шыдла (на фота). – belsat.eu] запэўніла мяне, што “Белсату” нічога не пагражае. Цягам бліжэйшага месяца будзем вызначаць з МЗС далейшыя прынцыпы супрацы», – паведаміла Агнешка Рамашэўская-Гузы.
[/vc_column_text][vc_single_image image=”418127″ img_size=”large”][vc_column_text]Інфармацыя пра закрыццё «Белсату» выклікала буру дыскусіяў у беларускіх і ў польскіх медыях. Дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўская-Гузы за апошнія дні дала некалькі інтэрвʼю польскім выданням, у якіх патлумачыла, чаму лічыць змяншэнне фінансавання каналу памылкаю.
«Беларускі П’емонт». Самае важнае пра «Белсат» у польскіх медыях
Нагадаем, што 18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў.
ЮВ, belsat.eu