Саюз палякаў Беларусі: улада дыскрымінуе і парушае правы польскай меншасці


Галоўная рада непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) прыняла заяву, у якой асуджаецца дыскрымінацыя арганізацыяў, што ўваходзяць у СПБ, піша znadniemna.pl.

«Галоўная рада зафіксавала шматлікія факты блакавання або абмежаванні статутнай дзейнасці СПБ органамі дзяржаўнай улады і кіравання Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў заяве Саюзу палякаў.

Гаворка ідзе пра шэраг сітуацыяў, якія мелі месца ў апошнія месяцы, у тым ліку перашкоды ў арганізацыі святкавання стагоддзя незалежнасці Польшчы. Летась СПБ тройчы адмовілі ў памяшканні, а пасля гвалтоўна перарвалі святочны канцэрт.

Аб’ектыў
У Менску гвалтоўна перарвалі канцэрт з нагоды свята Незалежнасці Польшчы
2018.11.20 21:20

«Мы ўспрымаем гэтыя інцыдэнты як дыскрымінацыю ў дачыненні да польскай меншасці, якая жыве на тэрыторыі Беларусі і асуджаем негатыўнае стаўленне беларускіх уладаў да грамадскай актыўнасці грамадзянаў Рэспублікі Беларусі польскай нацыянальнасці», – гаворыцца ў заяве СПБ, аднагалосна прынятай на паседжанні ў Горадні.

СПБ спадзяецца, што «польска-беларускі дыялог» палепшыць сітуацыю вакол польскай меншасці, а таксама прывядзе да легалізацыі Саюзу палякаў, які з’яўляецца найбуйнейшай і самай уплывовай арганізацыя польскай меншасць у Беларусі.

«Дыскрымінацыйныя дзеянні з боку беларускіх уладаў і іншых інстытуцыяў з’яўляюцца парушэннем правоў польскай меншасці, якія гарантуюцца Канстытуцыяй Беларусі», – адзначыла падчас паседжання кіраўніца СПБ Анджэліка Борыс.

Hавiны
КДБ супраць СПБ: службы Лукашэнкі абражаюць польскіх дзяцей і настаўнікаў
2019.01.13 15:08

У Беларусі дзейнічае больш за 100 пляцовак непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў. Арганізацыя налічвае больш за 10 000 сябраў. Летась СПБ адзначыў сваё 30-годдзе.

Hавiны
13 гадоў падполля. Узгадваем галоўныя падзеі з гісторыі Саюзу палякаў Беларусі
2018.07.27 11:44

ЮВ,pj, belsat.eu, паводле PAP

Стужка навінаў