КДБ супраць СПБ: службы Лукашэнкі абражаюць польскіх дзяцей і настаўнікаў


Адна з калядных сустрэч. Фота Фундацыі «Дапамога палякам на Усходзе»

Напярэдадні каляднай сустрэчы, запланаванай на сёння Саюзам палякаў Беларусі, КДБ спрабаваў перашкодзіць яе правядзенню.

«13 студзеня арганізуем навагодне-калядную сустрэчу для дзяцей, якія вывучаюць польскую мову ў Менску, тэлефануюць настаўнікі з Валожына і Ракава і кажуць, што дзецям забаранілі браць удзел у імпрэзе. Я размаўляла з імі праз тэлефон, пасля таго, як яе праслухала адпаведныя службы – КДБ – прынялі меры», – напісала 12 студзеня ў Facebook кіраўніца СПБ Анджэліка Борыс.

Раней на гэтым тыдні партал Саюзу znadniemna.pl паведаміў, што перашкаджалі правядзенню каляднай сустрэчы ў Маладзечне, дзе «замест арандаванага за грошы зала, мясцовыя палякі павінны былі дзяліцца аплаткам у прыватным доме, а ўваход у будынак, за які заплацілі, патрулявала міліцыя і здымалі супрацоўнікі ў цывільным».

«Усе гэтыя падзеі складаюцца ў лагічны паслядоўны ланцуг. Няхай ба засталіся выпадкамі, а не ператварыліся ў тэндэнцыю з прыкметамі дыскрымінацыі ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі», – цытуе партал словы Анджэлікі Борыс.

Яна запэўніла, што спробы запалохаць палякаў у Беларусі асуджаныя на правал:

«Нашая абшчына вельмі аб’яднаная, мае вялікі досвед дзейнасці ў вельмі неспрыяльных і нават экстрэмальных умовах, у якіх мы не раз аказваліся», – падкрэсліла кіраўніца СПБ.

Так сама і ў гэты святочны перыяд, паколькі дзеянні спецслужбаў у Маладзечне не першы падобны выпадак.

«Раней, у канцы снежня, з незразумелых прычынаў арганізацыям сустрэч з аплаткамі перашкаджалі палякам ў Сапоцкінах ды Індурах, а ў лістападзе актывістаў СПБ у Менску выгналі з памяшкання падчас канцэрту, які адбыўся з нагоды 100-й гадавіны аднаўлення незалежнасці Польшчы», – нагадалі журналісты парталу.

13 гадоў падполля. Узгадваем галоўныя падзеі з гісторыі Саюзу палякаў Беларусі

«У апошні час з’яўл сур’ёзнай пагрозай для дзяржавы Рэспубліка Беларусь з’яўляюцца дзеці, якія вывучаюць польскую мову, калядныя і навагоднія сустрэчы з дзецьмі, вывучанне польскай мовы, настаўнікі польскай мовы, не кажучы ўжо пра гісторыю і фальсіфікацыю гістарычных фактаў – падсумоўвае сітуацыю з Анджэлікай Борыс. – І мэта ў змаганні з польскай мовай на ўсіх узроўнях».

З ейным меркаваннем пагаджаецца Анджэй Пачобут, вядомы ў Гародні актывіст СПБ і журналіст. Ён таксама адзначае, што гэтая з’ява, «хваля цуску» на польскую адукацыйную дзейнасць Саюза палякаў у Беларусі – працягваецца ўжо цягам некалькіх тыдняў.

«Улады і КДБ спрабуюць рознымі спосабамі заблакаваць калядныя сустрэчы, запалохаць настаўнікаў, перашкодзіць у распаўсюдзе навагодніх падарункі для дзяцей, якія вывучаюць польскую мову. Геаграфічна з’ява распаўсюджваецца не толькі на Гарадзеншчыну, але і Маладзечна, Валожын, Менск, Ракаў. Гэта паказвае, што гэта не выбрык мясцовага міліцэйскага функцыянера, толькі наўмысныя дзеянні, – падкрэслівае Пачобут. І ён папярэджвае: Тактыка хавання галавы ў пясок і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, не будзе мець ніякага эфекту, а наадварот заахвоціць улады ўзмацніць ціск.

ЦГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары