Румас назваў памер сярэдняга заробку ў 2020 годзе


Прэм’ер-міністр Сяргей Румас агучыў памер сярэдняга заробку беларусаў падчас нулявога чытання бюджэту ў Палаце прадстаўнікоў.

«У цэлым па эканоміцы сярэдні заробак у 2020 годзе складзе 1162 рублі», – цытуе Сяргея Румаса belta.by.

У бюджэтнай сферы запланаваны сярэднегадавы заробак на ўзроўні 80% ад сярэдняга па краіне. Па пенсіях таксама будуць прытрымлівацца суадносін 40% да сярэдняй зарплаты.

Мінімальны заробак у 2020 годзе павінен скласці Br 375.

Hавiны
У год прэзідэнцкіх выбараў заробкі бюджэтнікаў павысяць на 10 %
2019.11.05 08:01

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў