«Роскосмос» хоча стварыць сістэму спадарожнікаў «Государево око», каб сачыць за «усімі» працэсамі на Зямлі


Кіраўнік дзяржкарпарацыі «Роскосмос» Дзмітрый Рагозін прапанаваў стварыць сістэму спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі «Государево око», паведамляе ТАСС.

«Сёння мы паказалі новы праект, які мы лічым перспектыўным. Мы прапануем праект, які называецца «Государево око», мы зможам бачыць дынаміку змены любых працэсаў на Зямлі», – заявіў кіраўнік «Роскосмос» Дзмітрый Рагозін.

Сістэма дазволіць адсочваць дынаміку зменаў усіх працэсаў на Зямлі. Яе змогуць выкарыстоўваць у МНС і сельскай гаспадарцы і «назіранні за зменамі інфраструктурных аб’ектаў», піша расейскае агенцтва.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў