Рассельгаснагляд з 6 снежня адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расею прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў.
У прыватнасці, у РФ цяпер дазволеныя пастаўкі сыру Маладзечанскага малочнага камбінату і Рагачоўскага малочна-кансервовага камбінату, гатовай прадукцыі з мяса птушкі агракамбінату «Сноў» і ялавічыны Менскага мясакамбінату.
Такое рашэнне прынятае ў выніку перамоваў кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Іванам Смільгінем.
Адасланая ў Расею прадукцыя гэтых кампаніяў павінна быць выпрацаваная з 6 снежня і суправаджацца электроннымі ветэрынарнымі сертыфікатамі.
МГ belsat.eu