Рагачоў ці Глыбокае? У Расеі праверылі беларускую згушчонку


Згушчанае малако.
Фота: roscontrol.com

У Расеі Саюз спажыўцоў Р.О.С.Контроль і Санкт-Пецярбургская грамадская арганізацыя спажыўцоў «Грамадскі кантроль» праверылі якасць згушчанага малака. У лабараторыю адправілі 13 узораў суцэльнага згушчанага малака з цукрам як з Расеі, гэтак і з суседніх краін, у тым ліку і з Беларусі.

Паводле вынікаў экспертызы, беларуская згушчонка з Рагачова заняла другое месца. Як піша часопіс «РК», яна адпавядае патрабаванням бяспекі па правераных паказніках, не ўтрымлівае расліннага тлушчу і крухмалу. Пры гэтым яшчэ мае і нізкую цану ў параўнанні з сярэднімі значэннямі для гэтага віду прадукцыі.

Аб’ектыў
Глыбоцкую згушчонку далучылі да заводу, адкуль усе ўцякаюць
2017.09.20 22:27

Глыбоцкае згушчанае малако «Савок» дзеліць чацвёртае месца. Яно адпавядае патрабаванням бяспекі, ДАСТа і тэхнічнага рэгламенту. Фактаў недакладнай маркіроўкі не выяўлена. Згушчонка не змяшчае расліннага тлушчу, але ўтрымлівае параўнальна высокую масавую долю бялку.

Што датычыць згушчанага малака з цукрам «Глыбокае», то яно, заявілі эксперты, не адпавядае назве «суцэльнае згушчанае малако з цукрам» і ДАСТам, пазначаным у маркіроўцы. Разам з тым гэтая згушчонка таксама з’яўляецца бяспечнай.

ВІДЭА
І ўсё ж такі – глыбоцкая ці рагачоўская? Інтэрнаўт параўноўвае згушчонку
2016.05.26 13:46

МГ belsat.eu

Стужка навінаў