Пуцін пайшоў ганяць шайбу пасля сустрэчы з Лукашэнкам. Кіраўнік Беларусі адмовіўся гуляць з ім у хакей

ВІДЭА

29 снежня кіраўнік Беларусі сустрэўся з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Вядома, што падчас сустрэчы Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Новым годам і паведаміў яму пра стварэнне беларускай працоўнай групы, якая будзе займацца праблемамі інтэграцыі Беларусі і Расеі. Такую ж групу 28 снежня загадаў стварыць і кіраўнік ураду Расеі.

Мядзведзеў стварыў працоўную групу, якая зоймецца праблемамі беларуска-расейскай інтэграцыі

«Мы сфармавалі такую ж групу, як і вы. Зрабілі тое самае, як і вы, па складзе і кіраўніцтву. Думаю, што пасля калядных святаў мы гатовыя, як і вы, працаваць. Тым больш пытанні ўсё прапісаныя ў саюзнай дамове [імаверна Лукашэнка кажа пра дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі ад 1999 г. – Заўв. Belsat.eu], і мы пералічвалі іх у мінулы раз. Добра, што мы нарэшце падышлі да вырашэння гэтых пытанняў», – заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы.

«Я пажартаваў, што надакучылі адзін аднаму». Пачалася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна

На сайце прэзідэнта Расеі можна знайсці ўрывак стэнаграмы сустрэчы.

У. Пуцін: Паважаны Аляксандр Рыгоравіч! Мы з Вамі на гэтым тыдні ўжо другі раз сустракаемся [папярэдняя сустрэча прайшла 25 снежня. – Заўв. Belsat.eu].

А.Лукашэнка: Зачасцілі. (Смех.)

У. Пуцін: Гэта добра. Я ўдзячны Вам за тое, што Вы прынялі маё запрашэнне і прыехалі.

Перамовы Пуціна і Лукашэнкі доўжыліся 3,5 гадзіны. Паводле interfax.ru увечары 29 снежня Уладзімір Пуцін накіраваўся на Чырвоную плошчу, дзе ўзяў удзел у хакейным матчы «Начной лігі».

Паводле прэзідэнта Расеі, Аляксандр Лукашэнка адмовіўся гуляць з ім у хакей.

«Я яму прапанаваў, але ён сказаў, што трэба ехаць дадому, шмат справаў і пытанняў. Але мы з ім дамовіліся, што яшчэ ўбачымся – і пагуляем у хакей, і на лыжах пакатаемся», – сказаў Пуцін.

Прэс-сакратар Пуціна: пра далучэнне Беларусі да Расеі гаворкі не ідзе

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары