Мядзведзеў стварыў працоўную групу, якая зоймецца праблемамі беларуска-расейскай інтэграцыі


Кіраўнік ураду Расеі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў распараджэнне аб стварэнні супольнай працоўнай групы, якая будзе займацца спрэчнымі пытаннямі ў працэсе інтэграцыі Беларусі і Расеі, паведамляе interfax.ru.

Паводле Мядзведзева, з расейскага боку групу ўзначаліць міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін. Хто ўзначаліць беларускі блок у гэтай групе пакуль не вядома.

Расейскі прэм’ер удакладніў, што «туды ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх ведамстваў – і не толькі ўрадавых».

Рашэнне аб стварэнні групы было прынятае 25 снежня ў Маскве падчас сустрэчы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Аб’ектыў
Лукашэнка і Пуцін не дамовіліся ані пра газ, ані пра інтэграцыю
2018.12.25 20:56

29 снежня ў Маскве адбудзецца яшчэ адна сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, на якой будуць абмяркоўвацца кошты на энерганосьбіты для Беларусі і падатковы манеўр Расеі.

ВІДЭА
«Расея праглыне Беларусь, а Лукашэнка ўцячэ». У Кіеве абмеркавалі лёс нашай краіны
2018.12.28 09:37

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў