«Расея праглыне Беларусь, а Лукашэнка ўцячэ». У Кіеве абмеркавалі лёс нашай краіны


Беларускую тэму абмяркоўваюць ад 16:30

Украінскі журналіст і тэлевядоўца Дзмітрый Гардон у эфіры тэлеканалу «Прямий» выказаў меркаванне, што Лукашэнка цяпер ля пагібельнай рысы, а Беларусь як ніколі блізка аказалася перад магчымай анексіяй з боку Расеі.

«Яшчэ ў верасні на вельмі вузкай сустрэчы з амбасадарамі ЗША ў Расеі ды Украіне, на якой прысутнічалі чалавек трыццаць у Кіеве, мы сядзелі з Андрэем Іларыёнавым, былым дарадцам Пуціна ў галіне эканомікі і прадстаўніком Расеі ў G8.

Ён падняўся і сказаў… амерыканскім амбасадарам розных гадоў: «Няўжо вы не разумееце, што наступнаю за часткай Украіны Расея анексуе Беларусь?»

Паводле госця праграмы, Пуцін ідзе далей і хоча стварыць свой «русский мир» там, дзе ў яго гэта пройдзе.

Аднак, паводле Гардона, Лукашэнка пачаў цяпер актыўна брыкацца, бо не хоча быць генерал-губернатарам Беларусі ў складзе Вялікага Маскоўскага Княства.

«Пагроза ўварвання расейцаў на тэрыторыю Беларусі вялікая, як ніколі. Узброенага супраціўлення беларускае войска аказваць не будзе. Можа скончыцца тым, што Лукашэнку кудысьці вывезуць. Ці ён сам уцячэ. І Расея праглыне Беларусь. Беларусь увойдзе ў склад РФ».

Журналіст упэўнены, што гэтага хочуць шмат хто з беларусаў.

«Беларусы і так адчуваюць сябе часткаю «русского мира». Там вельмі мала людзей, якія адчуваюць адасобленасць беларускае нацыі ад расейскае».

А што думаюць самі беларусы пра ўваход у склад Расеі? Глядзіце ў нашым апытанні

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна адбыліся ў Маскве 25 снежня. Падчас іх абмяркоўвалі кошты на энерганосьбіты, а таксама падатковы манеўр Расеі ў нафтавай сферы, які прывядзе Беларусь да вялікіх эканамічных стратаў. Сустрэча цягнулася амаль 4 гадзіны, але значных вынікаў не прынесла. Кіраўнікі краінаў дамовіліся сустрэцца яшчэ раз да Новага году. Шэраг Telegram-каналаў распаўсюдзіў інфармацыю пра тое, што наступная сустрэча прызначаная на 31 снежня.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў