Полк Каліноўскага ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што байцы батальёну «Волат» развіталіся з пабрацімам, які загінуў падчас штурму ўмацаванай пазіцыі ворага.
Імя спачылага байца не называецца на просьбу сваякоў.
«Наш баец змагаўся за вызваленне Украіны з марай аб вольнай Беларусі. Няхай жа памяць пра загінулага байца жыве ў кожным з нас!» – гаворыцца ў паведамленні палка.
З пачатку поўнамаштабнай вайны 24 лютага гэтага года 11 беларусаў аддалі сваё жыццё ў баях за незалежнасць Украіны.
Марыя Міхалевіч belsat.eu