Стаўкі па крэдытах вырастуць: Нацбанк павысіў велічыні стандартнай рызыкі на снежань


Нацбанк павысіў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР), якія будуць дзеяць у снежні. На гэтыя лічбы павінны арыентавацца банкі, калі выстаўляюць адсоткавыя стаўкі для крэдытаў, РВСР нельга перавышаць. Рашэнне можа спрыяць павышэнню ставак па крэдытах.

«Беларусбанк». Менск, Беларусь. 24 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

На снежань РВСР для фізічных асобаў будзе на ўзроўні 15,25 % (цяпер – 14,61 %), а для юрыдычных асобаў – 10,99 % (цяпер – 10,82 %).

Да гэтага Нацбанк цягам 5 месяцаў утрымліваў на адным і тым жа ўзроўні паказнікі стандартнай рызыкі. Перад тым з пачатку года рэгулятар паслядоўна зніжаў РВСР.

Разліковыя велічыні стандартнай рызыкі ўскосна ўплываюць на кошт крэдытаў. Банкі, якія перавышаюць РВСР, павінны выконваць павышаныя рэгулятарныя патрабаванні ў галіне дастатковасці капіталу, фармавання спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых стратаў і фармавання фонду абавязковых рэзерваў.

Нагадаем, у Беларусі цяпер назіраецца крэдытны бум. Гэтым занепакоены Нацбанк, бо ў некаторых пазычальнікаў узнікаюць праблемы з пагашэннем крэдытаў у выніку празмернай пазыковай нагрузкі.

Hавiны
Запазычанасць беларусаў за крэдыты пабіла рэкорд. Вось чым гэта небяспечна
2023.10.05 08:46

СП, belsat.eu

Стужка навінаў