Зяленскі ў Давосе: «Эфектыўныя перамовы можна весці толькі з Пуціным»


Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы весці перамовы асабіста з Пуціным. Аб гэтым ён заявіў сёння перад удзельнікамі эканамічнага форуму ў Давосе, паведамляе «Голас Амерыкі». Прэзідэнт Украіны выказаў меркаванне, што ў дадзеных абставінах перамовы можна весці толькі з Пуціным асабіста.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Зяленскі адзначыў, што цяпер перамовы з Расеяй немагчымыя і іх трэба весці з пэўнымі ўмовамі толькі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

«Дзейны прэзідэнт Расейскай Федэрацыі не ўсведамляе да канца, што адбываецца. Мне здаецца, што ён жыве ў сваім інфармацыйным свеце, не разумеючы, што Украіна нікуды не збіраецца і не пойдзе на саступкі. Мы змагаемся на сваёй зямлі, і, яшчэ раз падкрэсліваю, гэта вайна Украіны не супраць кагосьці, а за – за сваю зямлю і на сваёй зямлі, за сваю свабоду і дакладна за сваю будучыню», – заявіў Уладзімір Зяленскі.

Зяленскі адзначыў, што Пуцін павінен вярнуцца ў рэальнасць, а ягонае атачэнне павінна яму дапамагчы выйсці з ягонай інфармацыйнай нерэальнасці, якую яны сабе пабудавалі цягам шматлікіх гадоў.

Зяленскі выказаўся на конт магчымасці перамоў з Пуціным.

«Размаўляць з пасярэднікамі няма ніякага сэнсу. Яны ніхто, іх нават няма на гэтай шахматнай дошцы. Яны не фігуры. Яны проста прысутныя ў нейкім паветры. Ёсць адзін чалавек – прэзідэнт Расейскай Федэрацыі. Калі ён будзе гатовы выйсці ў рэальнасць. Калі ён толькі трапіць у рэальнасць, ён зразумее, што шмат людзей гіне, што гінуць невінаватыя людзі. Калі ён здольны нешта зразумець, тады ён дакладна зразумее, што трэба размаўляць і сканчаць вайну, якую ён распачаў», – адзначыў Зяленскі.

Уладзімір Зяленскі лічыць, што толькі пасля гэтага з’явіцца магчымасць дыпламатычных перамоў з дзейнай уладай.

Hавiны
Мінфін Канады: «Расейскія алігархі гатовыя аддаць Украіне частку актываў, каб выйсці з-пад санкцый»
2022.05.25 08:32

Нагадаем, што апошні раз Расея і Украіна праводзілі перамовы 29 сакавіка ў Стамбуле. Пасля таго, як 12 красавіка былі выяўлены забойствы цывільных жыхароў у Бучы пад Кіевам Уладзімір Пуцін сказаў, што перамовы зайшлі ў тупік. 19 красавіка фактычнае іх замарожванне канстатавалі і ўкраінскія ўлады.

ВІДЭА
«New York Times» апублікавала новае расследаванне аб ваенных злачынствах у Бучы
2022.05.20 15:23

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў