Святлана Ціханоўская бярэ на сябе абавязкі прадстаўніка беларускага народу і стварае пераходны ўрад


Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская ў сувязі з удзелам Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны 24 лютага пастанавіла афіцыйна ўзяць на сябе абвязкі прадстаўніка Беларусі.

Запись новогоднего поздравления Светланы Тихановской на 2022 год
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ММ / Беларусь

«Лукашэнка і ягоны рэжым цалкам падзяляюць з прэзідэнтам Расеі адказнасць за гэтую вайну. Нелегітымны кіраўнік Беларусі ўвёў замежныя войскі і зрабіў нашую краіну непасрэдным удзельнікам канфлікту. Гэта дзяржаўная здрада і здрада інтарэсам нашага народу і беларускай дзяржавы. Такім чынам Лукашэнка не можа лічыцца гарантам незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі», – заявіла Святлана Ціханоўская.

На падставе паўнамоцтваў, дадзеных «беларускім народам у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года», Святлана Ціханоўская ўзяла «на сябе адказнасць з сённяшняга дня адстойваць незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь».

«Я буду выконваць абавязкі прадстаўніка беларускага народу і гаранта ягоных правоў і свабодаў да новых выбараў. Я ствараю пераходны кабінет як нацыянальны орган улады Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў заяве.

Hавiны
Франак Вячорка заявіў, што Святлана Ціханоўская можа пераняць функцыі прэзідэнта Беларусі
2022.02.24 15:24

НАУ падтрымала Ціханоўскую

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ад імя НАУ падтрымаў рашэнне Святланы Ціханоўскай пра фармаванне пераходнага кабінету. Паводле яго, «Святлана Ціханоўская мае выключнае права прадстаўляць інтарэсы беларускага народу».

Павел Латушка таксама заклікаў беларускіх вайскоўцаў «захаваць вернасць прысязе беларускаму народу, не ўдзельнічаць у ваеннай агрэсіі супраць братняга ўкраінскага народу і пры магчымасці пераходзіць на бок Узброеных Сіл Украіны. Памятайце, што загады Лукашэнкі не маюць юрыдычнай сілы і зʼяўляюцца злачыннымі».

ПС belsat.eu

Стужка навінаў