Рада Еўропы 23 чэрвеня падтрымаўла прадастаўленне Украіне і Малдове статусу кандыдатаў на ўступленне ў Еўразвяз.
Вынікі галасавання па Украіне: 529 дэпутатаў прагаласавалі «за», 45 – «супраць», 12 – «устрымаліся».
«Адназначная і моцная пазіцыя Еўрапарламенту. Сёння Еўракамісія павінна надаць статус кандыдата Украіне і Малдове, і той жа шлях для Грузіі», – завіла прэзідэнт Еўрапарламенту Рабэрта Мэтсаля.
Яна кажа, што гэта прадэманструе лідарства, рашучасць і пазіцыю ў кантэксце вайны Расеі супраць Украіны.
«ЕЗ застаецца надзейным партнёрам і геапалітычным гульцом, які заслугоўвае даверу», – дадала палітык.
Украіна атрымала статус краіны – кандыдата ў Еўразвяз хутчэй за ўсіх у гісторыі.
Алена Рувіна belsat.eu