Сына следчага з Жодзіна абвінавачваюць у перадачы каналу «NEXTA» службовага дакументу бацькі


Жыхара Жодзіна будуць судзіць за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці – арт. 361-2 ч. 1 ККРБ. Як піша «Еўрарадыё», падсудным з’яўляецца сын следчага Жодзінскага гараддзелу Следчага камітэта. У студзені 2022 года ён узяў у бацькі копію службовага дакумента і перадаў тэлеграм-каналу «NEXTA», які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.

Паводле папярэдняй інфармацыі следчы працаваў у групе па расследаванні крымінальнай справы ў дачыненні да Франака Вячоркі, Сцяпана Пуцілы, Рамана Пратасевіча, Антона Матолькі і іншых асоб.

Раптам прадстаўнікі праваахоўных органаў затрымалі следчага і яго сына. Праз нейкі час следчага звольнілі з працы, а сына арыштавалі. Ён дагэтуль застаецца пад вартай. Хлопцу пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Яго крымінальную справу ўжо перадалі ў суд.

Hавiны
На Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка заведзеная крымінальная справа за тэрарызм
2022.05.20 11:09

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў