У Беларусі яшчэ 10 асобаў прызнаныя палітвязнямі. Агульная колькасць – 1092


Праваабарончая супольнасць 18 сакавіка зрабіла супольную заяву аб прызнанні дзесяці новых палітвязняў. Большасць з іх застаецца пад вартай як абвінавачваныя паводле арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак»), паведамляе «Вясна».

Палітзняволенымі прызнаныя Адам Саўко, Арсеній Майсейчык, Аляксандр Міронаў, Аляксандра Слабадзяннікава, Кірыл Жураўлёў, Юры Усніч, Максім Мацулевіч, Аляксандр Пашкевіч, Ягор Лянкевіч, Арцём Тарасюк.

Праваабаронцы патрабуюць ад афіцыйных уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў з-пад варты і спыніць іхны крымінальны пераслед. А таксама – неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у паслявыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні грамадзянаў краіны.

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», на 19 сакавіка палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя 1094 асобы.

зона.бел
Як выглядае сёння палітычная турма XIX стагоддзя на рацэ Бярэзіне. Былы вязень – пра бабруйскі СІЗА
2022.02.02 09:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў