Медвядчук звярнуўся да Зяленскага і Пуціна з прапановай абмяняць яго на абаронцаў Марыупалю


Былы сустаршыня забароненай прарасейскай партыі ОПЗЖ звярнуўся да Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна. Апальны алігарх і па-сумяшчальніцтве кум Пуціна ў відэазвароце для СБУ прапанаваў абмяняць яго на абаронцаў і жыхароў Марыупалю.

Віктар Медвядчук у кайданках і ўкраінскай форме.
Фота: СБУ

У сваім звароце арыштаваны Медвядчук адзначыў, што жыхары і абаронцы Марыупалю застаюцца ў закрытым горадзе, не маючы бяспечнага выхаду праз гуманітарныя калідоры.

Hавiны
Ва Украіне СБУ затрымала кума Пуціна – алігарха Медведчука
2022.04.12 22:37

Нагадаем, што СБУ арыштавала Медведчука 12 красавіка. Імаверна, ФСБ РФ спрабавала вывезці збеглага дэпутата спачатку ў Прыднястроўе, а затым – у Маскву. Алігарх арыштаваны паводле абвінавачання ў дзяржаўнай здрадзе і спрыянні тэрарыстычнай дзейнасці. У лютым-2022 Медвядчук уцёк з-пад хатняга арышту.

Hавiны
Суд у Львове арыштаваў Медведчука, а яго жонка звярнулася да Пуціна
2022.04.16 22:18

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў